Трычу́най[1] (літ.: Tryčiūnai), традыцыйная беларуская назва — Трычуны[2] — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Рымшэўскай сянюніі. Размешчана за 4 км на поўдзень ад Мейкштая. Насельніцтва 37 чал. (2001 г.). Дзейнічае капліца. На ўсход ад вёскі праходзіць граніца з Беларуссю.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Відзы Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Дынаміка насельніцтва з 1902 па 2011 | ||||||||
1902 | 1921 | 1931[3] | 1959пер. | 1970пер. | 1979пер. | 1989пер. | 2001пер. | 2011пер. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
163 | 145 | 152 | 117 | 83 | 73 | 48 | 37 | 26 |