wd wp Пошук:

Трыпс люцэрнавы

Трыпс люцэрнавы (Thrips phalerata) — від трыпсаў з роду Thrips.

Апісанне

Цела імага ад чорна-бурага да чорнага колеру, даўжынёй 1.2-1.4 мм. Крылы цёмныя, са светлай папярочнай паласой каля аснавання; 2-і членік лапак без зубчыкаў або грудкоў на ўнутраным краі.

Арэал

Расія: Прыморскі край; Сібір, еўрапейская частка. Казахстан, Сярэдняя Азія, Закаўказзе, Еўропа.

Экалогія

Зімуюць лічынкі ў глыбокім пласце глебы. Дарослыя асобіны вылятаюць вясной. Яйкі адкладаюць ў тканку пупышак, бутонаў і кветкаў. На адным суквецці 80-100 яек.

Значэнне

Пашкоджвае суквецці канюшыны, лубіна, люцэрны і іншых бабовых.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Насякомыя-шкоднікі сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пузыраногія
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL