wd wp Пошук:

Трынітрафенол

Трынітрафенол, 2,4,6-трынітрафенол, пікрынавая кіслата — араматычнае хімічнае злучэнне C6H2(NO2)3OH, нітравытворнае фенолу. Атрыманы ў 1771 годзе П. Вульфам(англ.) бел.[1].

Уласцівасці

Пры нармальных умовах жоўтае крышталічнае рэчыва. Добра раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце і арганічных растваральніках, мала раствараецца ў вадзе (1,1 % пры 20 °С)[1]. Малекулярная маса 229,11 а. а. м. Чысты трынітрафенол — цвёрдае рэчыва ў выглядзе пласціністых крышталёў ад бясколернага да жоўтага колеру, шчыльнасць 1813 кг/м³, тэмпература плаўлення 122,5 °C. Крышталічная сістэма ортарамбічная біпірамідальная. Ціск пароў пры 195 °C — 2 мм рт. сл., пры 255 °C — 50 мм рт. сл. Шчыльнасць расплаву пры 124 °C 1589 кг/м ³, пры 170 °C — 1513 кг/м³. Гравіметрычная (насыпная) шчыльнасць парашку 900—1000 кг/м³. Парашок добра прэсуецца, асабліва пры падаграванні. Пры ціску прэсавання 4500 кг/см² шчыльнасць 1740 кг/м³, аднак у практыцы з меркаванняў бяспекі прэсуюць пры цісках да 2000 кг/см², пры гэтым шчыльнасць не вышэй за 1630 кг/м³. Пры спакойным астуджэнні расплаву можна атрымаць цвёрдае рэчыва з шчыльнасцю 1580—1610 кг/м³. Чым менш прымешкаў, тым вышэй шчыльнасць сплаўленага трынітрафенолу.

Аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру. Атрутнае рэчыва.

Выкарыстанне

Трынітрафенол доўгі час выкарыстоўваўся ў якасці фарбавальніка воўны, шоўку, скуры і інш.[1] Пікрынавая кіслата і яе солі — пікраты — з канца 19[1] ст. выкарыстоўваюцца ў якасці выбуховых рэчываў. Таксама выкарыстоўваецца ў аналітычнай хіміі для вызначэння калію, натрыю, некаторых бялкоў і амінакіслот. Зяўляецца зыходным рэчывам у сінтэзе хлорпікрыну і пікрамінавай кіслаты, прамежкавым рэчывам у сінтэзе фарбавальнікаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нітразлучэнні
Катэгорыя·Фенолы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хімічныя рэчывы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выбуховыя рэчывы