«Трыа з Бельвіля» (фр.: Les Triplettes de Belleville) — французска-бельгійска-канадскі-брытанскі анімацыйны фільм 2003 года. Пераможца прэміі «Спадарожнік» за найлепшы анімацыйны або змешаны мастацкі фільм, а таксама прэміі Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм.
Хлопчыка па імені Чэмпіён усынавіла родная бабуля, мадам Суза. Герой любіць катацца на ровары, і праз гады ўжо ўдзельнічае ў сусветна вядомай гонцы Тур-дэ-Франс. Аднак падчас спаборніцтваў двое невядомых выкрадаюць Чэмпіёна, і мадам Суза з верным сабакам Бруна адпраўляецца на дапамогу ўнуку.