wd wp Пошук:

Топальчаны

Топальчанскі Град

Топальчаны (славацк.: Topoľčany, ням.: (Groß)topoltschan, венг.: Nagytapolcsány) — горад у заходняй Славакіі на рацэ Нітра. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.

Гісторыя

Топальчаны былі меркавана заснаваны ў IX стагоддзі. Першы ўспамін пра паселішча Топальчаны змяшчаецца ў грамаце венгерскага караля Белы III (11721196), які дараваў гэту вёску нейкаму Марціну. Калі Турда, сын Марціна, памёр, не пакінуўшы нашчадства, кароль Бела IV, унук Белы III, дараваў у 1235 годзе Топальчаны нейкаму Дзіянісію. У грамаце палаціна Мікулаша ад 1271 года Топальчаны ўпершыню названы горадам (Civitas). У 12911314 магутны феадал Матуш Чак будуе ў Топальчанах крэпасць для абароны сваёй Трэнчынскай рэзідэнцыі з поўдня. У 14311434 крэпасць была ў руках гусітаў. У 1599 і 1643 гадах горад спальваюць туркі, а ў 1703 — паўстанцы-куруцы. У 1743 г. Топальчанскую крэпасць фундаментальна рэканструяваў Карай Зічы Старэйшы.

У канцы XIX стагоддзя горад развіваецца — будуюцца заводы і фабрыкі.

У наш час Топальчаны — важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі. Сярод іншых прадпрыемстваў, у горадзе знаходзіцца бровар «Топвар».

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Гісторыя Венгрыі
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных