Тонкая Лу́чка (Турча́нка ў верхнім цячэнні[1]) — рака ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Абалянка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 13 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км. Плошча вадазбору 35 км². Рака пачынаецца за 1,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Алексінічы, упадае ў Абалянку прыкладна за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Адамава. Вадазбор у паўночнай частцы Аршанскага ўзвышша. Рэчышча Тонкай Лучкі каналізаванае ў верхнім цячэнні.
Каля ракі вёскі Барок, Зямковічы.