wd wp Пошук:

Томас Грэм

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грэм.

Томас Грэм

Томас Грэм (англ.: Thomas Graham, 21 снежня 1805, Глазга — 16 верасня 1869, Лондан) — шатландскі хімік, які вядомы як адзін з заснавальнікаў калоіднай хіміі, а таксама сваімі піянерскімі працамі ў галіне дыялізу і дыфузіі газаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Глазга, Шатландыя. Бацька Грэма быў паспяховым тэкстыльным прамыслоўцам і хацеў, каб яго сын стаў святаром у Царкве Шатландыі. Томас Грэм стаў ў 1819 годзе студэнтам універсітэта Глазга, праявіў цікавасць да хіміі. Помнік Грэму ў Глазга

У 1826 годзе, пасля атрымання ступені магістра мастацтваў, ён пакінуў універсітэт. Пасля працаваў у розных каледжах і ўніверсітэтах: у 1827—1828 гадах у Эдынбургскім універсітэце, з 1829 года — у універсітэце Глазга (з 1830 — прафесар). У 1829 годзе адкрыў закон аб адноснай хуткасці вытоку розных газаў праз порыстую паверхню або штучную мембрану пры аднолькавых умовах. У 1837—1855 гадах — прафесар Лонданскага ўніверсітэцкага каледжа. Апошнія 15 гадоў жыцця (1854—1869) Грэм займаў пасаду дырэктара Манетнага двара.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1836 годзе Лонданскае каралеўскае таварыства ўзнагародзіла навукоўца адной са сваіх вышэйшых узнагарод — Каралеўскім медалём; у 1850 годзе Грэм быў ўдастоены гэтай узнагароды ў другі раз.

У 1841 годзе Грэм стаў адным з заснавальнікаў Лонданскага хімічнага таварыства і яго першым прэзідэнтам (1841—1843, 1845—1847). З 1866 года замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук і Шведскай каралеўскай акадэміі навук.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1869 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1805 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глаззе