wd wp Пошук:

Тодар Лебяда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лебяда (значэнні). У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шырокаў. Тодар Лебяда (сапр. Пётр Фёдаравіч Шырокаў; 6 студзеня 1914, Віцебск — 1970) — беларускі драматург, паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія

Паходзіў з рабочай сям’і. У Віцебску скончыў сямігодку і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 годзе паступіў у Мінскі педінстытут. У 1936 годзе арыштаваны, сасланы ў Новасібірскую вобласць. У 1940 годзе прывезены ў Мінск для перагляду справы, на Беларусі яго і заспела вайна. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Віцебску, рэдагаваў газету «Беларускае слова». У чэрвені 1944 года выехаў у Германію. У канцы 1945 года вярнуўся на Радзіму. У 1947 годзе зноў арыштаваны, прыгавораны ваенным трыбуналам войскаў МУС па Мінскай вобласці на 25 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ў сібірскіх канцлагерах. Вызваліўся ў 1956 годзе, у Беларусь вярнуўся ў 1960-м. У 1960—1962 гадах жыў у Слоніме, працаваў рэзчыкам паперы на мясцовай кардонна-папяровай фабрыцы. У студзені 1962 года пераехаў у Чэрвень, працаваў у раённай газеце. Свае вершы, фельетоны, гумарэскі друкаваў пад псеўданімам Клім Каліна. У канцы 1962 года Тодар Лебяда назаўсёды пакінуў Беларусь.

Памёр у пасёлку Воршава Пуцяцінскага раёна Разанскай вобласці (Расія).

Творчасць

Друкаваўся з 1931, у газетах «Віцебскі рабочы», «Савецкая Беларусь» і «Піянер Беларусі». Пісаў вершы, апавяданні, п’есы. У акупаваным Мінску выдаў зборнічак вершаў «Песні выгнання» (1944). Напісаў п’есу «Загубленае жыццё» пра калектывізацыю і рэпрэсіі, якая ў 1943—1944 гг. ставілася ў Мінскім гарадскім тэатры. Аўтар аднаактоўкі «Людзі ў Хрысце» (1960)[1] і п’есы ў трох актах «У нас, на Гродзеншчыне» (1961) пра вясковае жыццё моладзі.

Творы

Зноскі

  1. Надрукавана ў слонімскай раёнцы «Вольная праца»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Разанскай вобласці
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі ў Разанскай вобласці