wd wp Пошук:

Таісія Аляксееўна Шчарбакова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчарбакова. Таісія Аляксееўна Шчарбакова (10 снежня 1932, г. Марыупаль, Данецкая вобласць, УССР — 2015) — беларускі музыказнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1989), прафесар (1990). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1983).

Біяграфія

Скончыла ў 1959 годзе Горкаўскую кансерваторыю. У 1952—1960 гадах выкладала ў горкаўскіх дзіцячай музычнай школе, кансерваторыі, лектар філармоніі. 3 1962 года выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, з 1990 года загадчык кафедры.

Член Беларускага саюза кампазітараў ‎з 1962 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1981 года.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па пытаннях гісторыі расійскай музыкі, беларускай музычнай культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (1976). Аўтар тэле- і радыёперадач.

Сям’я

У шлюбе з віяланчэлістам Мікалаем Сямёнавічам Шчарбаковым (1928—2012).

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыупалі
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Ніжагародскай кансерваторыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Ніжагародскай кансерваторыі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў