wd wp Пошук:

Таіса Паўлаўна Агафоненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агафоненка. Таіса Паўлаўна Агафо́ненка (нар. 29 сакавіка 1927, г. Кляшчэлі[1], або в. Волька Выганоўская[2][3], Беластоцкае ваяводства, Польшча) — майстар мастацкага саломапляцення. Дачка Веры Ільінічны Гаўрылюк[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Паўла Іванавіча і Веры Ільінічны Гаўрылюкоў (у дзявоцтве Карпюк). Бацькі нарадзіліся недалёка ад Белавежскай пушчы. Бацька ўдзельнічаў у стварэнні ў сваёй вёсцы тэатральных пастановак, збіраў фальклор[3]. Калі пасля Другой сусветнай вайны Беласточчыну перадалі Польшчы, Гаўрылюкі выехалі ва Украіну, але ўрэшце вярнуліся ў Брэст[3].

Скончыла ў 1957 годзе Мінскае мастацкае вучылішча[1]. Вучылася ў А. Мазалёва, П. Масленікава[4][2]. З 1965 года працуе на Мінскай мастацка-галантарэйнай фабрыцы, дзе заснавала промысел саломапляцення[1].

Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 года. Жыве ў Мінску[4].

Творчасць

Майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рабіла роспіс па тканіне, апошнія гады працуе ў тэхніцы саломкі[2][4].

Аддае перавагу кампазіцыям на матывы народных святаў і абрадаў, анімалістычнаму жанру[1].

Асноўныя творы: кампазіцыі «Маладая маці», «Па грыбы», «Пастух», «Гануля», «Ехаў дзед на кірмаш», «Каляднікі», «Настачка», шматлікія саламяныя конікі і павукі. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі[2][4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Агафоненка Таіса Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 4 Pawlik z Wólki czyli Paweł Gawryluk. Pojechali ze strachu
  3. 1 2 3 Наталля РУСАК. Мроя-конь Таісы Агафоненка // «Культура». 10 (828) 08.03.2008
  4. 1 2 3 4 Агафоненка Таіса Паўлаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (1919—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Постаці беларускага мастацтва
Катэгорыя·Саломапляценне
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы