wd wp Пошук:

Таццяна Міхайлаўна Каламійцава

Таццяна Міхайлаўна Каламійцава (2 жніўня 1914, Санкт-Пецярбург — 28 сакавіка 1994, Мінск) — савецка-беларуская дырыжор, першая жанчына-дырыжор у БССР. Народная артыстка БССР (1964)[1].

Біяграфія

Вучылася ў Адэскай кансерваторыі па класе дырыжыравання, пачынала свой прафесійны шлях дырыжорам-асістэнтам ў дзяржаўным сімфанічным аркестры СССР.

Таццяна Каламійцава прыбыла ў Мінск адразу пасля вызвалення горада ад акупантаў у 1944-м[2]. Тут яе запрасілі працаваць дырыжорам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатре оперы і балета. Яна кіравала шматлікімі пастаноўкамі, у ліку якіх опера «Трубадур» (Д. Вердзі), опера «Пікавая дама», балеты «Шчаўкунок» і «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага. Яна часта дырыжыравала і прадстаўленнямі беларускіх творцаў — напрыклад, «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова, «Выбранніца» Я. Глебава, «Алеся» (Я. Цікоцкага).[3]

Таццяна Міхайлаўна запомнілася многім, таму што яна была першай жанчынай-дырыжорам у СССР.[1] У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатре оперы і балета да гэтага часу ідзе опера Джакама Пучыні «Мадам Батэрфляй» у пастаноўцы гэтай легендарнай жанчыны.[2]

Тэатральныя пастаноўкі

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Белорусский балет в лицах / Ю. М. Чурко. — Минск, 1988. — C. 167—170
  2. 1 2 https://minsknews.by/pervoj-v-sssr-zhenshhine-dirizheru-tatyane-kolomijczevoj-2-avgusta-ispolnilos-by-105-let/ Архівавана 25 лютага 2021.
  3. https://bis.nlb.by/ru/documents/128662
  4. 1 2 Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С. 432

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскай нацыянальнай музычнай акадэміі