wd wp Пошук:

Таццяна Мікалаеўна Скарута

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скарута. Таццяна Мікалаеўна Скару́та (6 кастрычніка 1924, Тбілісі — 3 студзеня 2007) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1961).

Біяграфія

Скончыла студыю пры тэатры «Чырвоны факел» (г. Новасібірск, 1974). Працавала ў тэатрах Новасібірска, Якуцка, Златавуста. У 1956—1981 гадах у Гомельскім абласным драматычным тэатры.

Творчасць

Выканаўца роляў травесці, характарных. Акцёрскай манеры ўласціва выразнасць знешняга малюнка і дынаміка ў раскрыцці ўнутранай сутнасці персанажа, удалае выкарыстанне сцэнічнай дэталі. Сярод роляў у Гомельскім тэатры: Рыгорка («У бітве вялікай» А. Маўзона), Ермапіцкая («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага), Зося («Сэрца на дапоні» паводле І. Шамякіна), Дунька («Любоў Яравая[ru]» К. Транёва[ru]), Клюка («Угрум-рака[ru]» паводле В. Шышкова), Марыя Іпалітаўна, Тузікава («Мана дпя вузкага кола», «Барабаншчыца» А. Салынскага), Ефрасіння Патапаўна («Беспасажніца[ru]» А. Астроўскага), Цвятаева («Мяшчане[ru]» М. Горкага), Дорка («Зімовая казка[ru]» У. Шэкспіра), Сэлія («Дурнічка[es]» Лопэ дэ Вэгі), Канчэта («Каляды ў хаце сіньёра Куп’ела[it]» Э. Дэ Філіпа).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Постаці Гомельскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Актрысы тэатра СССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе