wd wp Пошук:

Таццяна Герасімаўна Мдывані

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мдывані. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вараб’ёва. Таццяна Герасімаўна Мдыва́ні (Вараб’ёва; 20 верасня 1947, г. Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі музыказнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (2005), дацэнт (1988).

Біяграфія

Нарадзілася 20 верасня 1947 года ў г. Полацку ў сям’і беларуса Герасіма Аляксандравіча Вараб’ёва і рускай[1].

Скончыла Беларускую кансерваторыю (1972, клас Г. Куляшовай)[2]. 3 1967 года выкладала музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Маладзечанскім музычным вучылішчы, з 1972 — у Беларускай кансерваторыі. У 1979 годзе скончыла аспірантуру (навуковы кіраўнік Ю. Халопаў). У 1983 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Праблемы познерамантычнай гармоніі ў творчасці аўстра-нямецкіх кампазітараў канца 19 — пач. 20 стст. (А. Брукнер, Х. Вольф, Г. Малер, М. Рэгер)»[1].

3 1989 года старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, з 2006 г. — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва. У 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Заходні рацыяналізм у музычным мысленні ХХ стагоддзя (асаблівасці эвалюцыйнага працэсу)»[1].

Член Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў[1].

Навуковая дзейнасць

Даследуе праблемы сучаснай беларускай і заходне-еўрапейскай музыкі. Выступае як музычны крытык[2].

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусi» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах. Узнагароджана Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» Міністэрства культуры РБ (№ 543)[1].

Сям’я

Прыкладна з 1972 года ў шлюбе з кампазітарам Андрэем Мдывані[3].

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Мдивани Татьяна Герасимовна. Отдел Музыкального искусства и этномузыкологии.
  2. 1 2 Мдывані Таццяна Герасімаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Рыцарь страстей. 18.12.2009

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь