wd wp Пошук:

Таццяна Іванаўна Аляксеева

Таццяна Іванаўна Аляксеева (руск.: Татьяна Ивановна Алексеева; 7 лютага 1928, Казань, Аўтаномная Татарская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, РСФСР (сёння — Рэспубліка Татарстан, Расія) — 22 чэрвеня 2007) — савецкі і расійскі антраполаг, доктар гістарычных навук (1969), акадэмік РАН (1992).

У 1951 г. скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Працавала ў НДІ антрапалогіі імя Дз. М. Анучына МДУ імя М. Ламаносава.

Навуковая дзейнасць

Даследавала краніялагічныя матэрыялы з усходнеславянскіх курганных могільнікаў XIXV стст., у т.л. з тэрыторыі рассялення дрыгавічоў, радзімічаў і полацкіх крывічоў, у параўнанні з ранне- і познасярэдневяковымі пахаваннямі заходніх і паўднёвых славян, балцкага і фіна-ўгорскага насельніцтва. Гэта дазволіла зрабіць шэраг вывадаў пра генетычныя вытокі, антрапалагічныя асаблівасці розных славянскіх плямён як следства іх кантактаў з абарыгенным насельніцтвам пры рассяленні па тэрыторыі Усходняй Еўропы. Распрацавала канцэпцыю экалагічнай абумоўленасці фарміравання адаптыўных тыпаў у сувязі з паходжаннем расавых асаблівасцей.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Выпускнікі МДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Антраполагі Расіі
Асобы
Правадзейныя члены РАН
Нарадзіліся ў Казані
Памерлі ў 2007 годзе
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся 7 лютага
Памерлі ў Казані
Дактары гістарычных навук
Памерлі 22 чэрвеня