wd wp Пошук:

Тафільдыя

Tofieldia pusilla

Тафільдыя[3] (Tofieldia) — род кветкавых раслін сямейства тафільдыевых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі 1 від — тафільдыя чашачкавая (Tofieldia calyculata), занесеная ў Чырвоную кнігу. Трапляецца ў хмызняках, на нізінных лугах, мохавых балотах.

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй 20-40 см. Сцёблы прамастойныя. 1-3 паменшанымі лісцінкамі. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, вузкалінейнае, мечападобнае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, сабраныя ў густую верхавінкавую гронку. Плод — каробачка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тафільдыевыя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання