wd wp Пошук:

Тасканская марка

Тасканская марка (або Тасканскае маркграфства) — марка, створаная Каралінгамі на землях былога Лангабардскага каралеўства. На поўначы яна межавала з Італьянскім каралеўствам, на ўсходзе і поўдні — з Папскай вобласцю, на захадзе абмывалася Лігурыйскім морам. Сама марка ўяўляла сабой набор графстваў (галоўным чынам у даліне Арно).

Першым маркграфам Тасканскім быў Адальберт I, які атрымаў гэты тытул у 846 годзе. Яго дзед і бацька — Баніфацый I і Баніфацый II — таксама былі носьбітамі высокіх тытулаў і кантралявалі большасць графстваў рэгіёна. Іх нашчадкі кантралявалі марку да 931 года; у канцы IX — пачатку X стагоддзяў падтрымка маркграфа Тасканы была важная для любога кандыдата на трон караля Італіі.

У 931 годзе Гуга Арльскі, які стаў каралём Італіі, зрынуў нашчадкаў Баніфацыяў у рамках сваіх высілкаў па кансалідацыі найбольш важных уладанняў у Італіі ў руках сваіх сваякоў. Ён дараваў Таскану свайму брату Базо; марка заставалася пад кіраваннем нашчадкаў Базо аж да 1001 года, маркграфы Тасканскія працягвалі адыгрываць важную ролю пры выбары караля Італіі.

У 1027 годзе за апазіцыю ў пытанні абрання яго італьянскім каралём Конрад II зрынуў чарговага тасканскага маркграфа з ліку нашчадкаў Базо, і перадаў марку свайму прыхільніку Баніфацыю. Баніфацый аб’яднаў пад сваёй уладаў усю спадчыну Каноскага дому і перадаў яе па спадчыне сваёй дачцы Мацільдзе. Мацільда прызначыла спадчынніцай сваіх ленных земляў і памесцяў Рымскую царкву, аднак гэта быў такі прынадны кавалак, што «спадчына Мацільды» на некалькі стагоддзяў стала аб’ектам барацьбы паміж Папамі і Імператарамі; новыя «маркграфы Тасканскія» ўжо не прызначаліся. Падчас гэтай міжусобіцы шэраг тэрыторый былой Тасканскай маркі развіліся настолькі, што сталі самастойнымі дзяржаўнымі ўтварэннямі.

Маркграфы Тасканскія

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 846 годзе
Катэгорыя·Італьянскія дзяржавы
Катэгорыя·Маркграфы тасканскія
Катэгорыя·Зніклі ў 1115 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Тасканы