.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Тара Аса (20 верасня 1940 года) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
З 1979 Тара Аса дзевяць разоў абіраўся дэпутатам парламента. З 1988 года працаваў ва ўрадзе — займаў пасады намесніка міністра адукацыі, культуры і спорту, міністра эканамічнага планавання, міністра эканомікі і фінансаў, а таксама міністра ўнутраных спраў і камунікацый. З 31 кастрычніка 2005 па 27 жніўня 2007 г. займаў пасаду міністра замежных спраў. Лічыцца кансерватыўным палітыкам.
22 верасня 2008 года абраны старшынёй ЛДПЯ, замест прэм’ер-міністра Японіі Ясуа Фукуда. 24 верасня 2008 г. абраны прэм’ер-міністрам Японіі.
Пад кіраўніцтвам Тара Аса ЛДПЯ пацярпела поўнае паражэнне на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся 30 жніўня 2009 года. Па выніках галасавання партыя ўпершыню за сваю гісторыю пайшла ў апазіцыю і не змагла прыняць ніякага ўдзелу ў фарміраванні ўрада. 31 жніўня 2009 г Тара Аса, прыняўшы на сябе ўсю адказнасць за няўдачы ЛДПЯ, выказаў намер пакінуць пасаду старшыні партыі.
26 снежня 2012 г. прызначаны намеснікам прэм’ера і міністрам фінансаў у другім кабінеце Сіндза Абэ.
Папярэднік: Ясуа Фукуда |
Прэм'ер-міністр Японіі 2008 — 2009 |
Пераемнік: Юкіа Хатаяма |
Папярэднік: Ясуа Фукуда |
Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі 2008 — 2009 |
Пераемнік: Садакадзу Танігакі |
Шаблон:Прэм’ер-міністры Японіі
Тэмы гэтай старонкі (15):