.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Тарас Дурай (нар. 31 ліпеня 1984, Цярнопаль) — былы ўкраінскі футбаліст, абаронца.
Тарас Дурай нарадзіўся ў Цярнопалі, дзе і пачаў займацца футболам па прыкладзе старэйшага брата. Першым трэнерам юнака быў Уладзімір Філіп[2], які вырашыў узяць Дурая у спартшколу нават нягледзячы на тое, што яго ўзроставай групы яшчэ не было і хлопцу даводзілася трэніравацца з ігракамі, на 2 гады старэйшымі за яго. У 1998 годзе правёў у ДЮФЛ па 1 гульні ў складзе СДЮШАР Ужгарад і СДЮШАР «Карпаты» (Львоў), аднак вярнуўся ў Цярнопаль. У 2001 упершыню пачаў прыцягвацца да гульняў цярнопальскай «Нівы», аднак абмежаваўся знаходжаннем у запасе, на полі так і не з’явіўшыся. У 2002 годзе прымаў удзел у спаборніцтвах аматараў у складзе «Сокала» (Бэрэжаны). Узімку 2003 года вярнуўся ў «Ніву», а 5 красавіка таго ж года дэбютаваў у складзе клуба ў матчы з «Нафтавіком» (Далына). У другой палове сезону 2006/07, пасля таго, як завяршыў кар’еру Любамір Ваўчук, Тарас стаў капітанам каманды.
Летам 2008 года знаходзіўся на праглядзе ў «Карпатах»[3], аднак львавянам не падышоў. Затое праз паўгода, падчас зімовага міжсезоння, перайшоў у шэрагі луганскай «Зары» на правах арэнды[4]. 14 сакавіка 2009 дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў паядынку супраць данецкага «Металурга». Летам таго ж года ездзіў на прагляд у крыварожскі «Крыўбас»[5], аднак застаўся ў Луганску, дзе і дайграў каляндарны год. Запомніўся тым, што ў матчы супраць кіеўскага «Дынама» 25 верасня 2009 падчас верхавой барацьбы локцем разбіў твар Андрэю Шаўчэнку, пасля чаго таго замянілі[6].
Зімой 2010 года ездзіў на прагляд у казахскі «Актабэ», у складзе якога выступаў на Кубку Садружнасці[7], аднак да падпісання кантракту справа так і не дайшла. Зрэшты, без працы Дурай не застаўся і далучыўся да луцкай «Валыні», у другой палове 2010 года гуляў у арэндзе ў беларускай «Белшыне». Пасля вяртання з арэнды паўгода знаходзіўся па-за футболам, пакуль не заключыў пагадненне з кіраваградскай «Зоркай», у складзе якой правёў 22 матчы і забіў 3 галы.
Транзітам праз кіеўскую «Абалонь» Тарас Дурай апынуўся ў «Сумах», з якімі падпісаў кантракт 23 красавіка 2013 года[8].
З 2014 па 2015 год зноў гуляў за «Ніву». 2 лютага 2016 года атрымаў статус свабоднага агента ў сувязі з роспускам цярнопальскай каманды. У сакавіку таго ж года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў канцы месяца падпісаў кантракт з беларускім клубам[9]. У складзе «Нёмана» трывала гуляў у аснове, аднак у ліпені 2016 года кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоў быў скасаваны[10].
У другой палове 2016 года заставаўся без клуба, а ў красавіку 2017 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[11]. У чэрвені стаў трывала гуляць у стартавым складзе. У ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[12].
У верасні 2017 года вярнуўся ў «Сумы». Пакінуў клуб па заканчэнні сезону 2017/18.
У красавіку 2019 года за ўдзел у дагаварных матчах рашэннем ФФУ быў назаўсёды адхілены ад футбола.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)