wd wp Пошук:

Танкалучнік аднагадовы

Танкалучнік аднагадовы[3], купалка аднагадовая[4] (Erigeron annuus) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў ЗША і Канадзе; натуралізаваны ў Еўропе і некаторых частках Азіі.

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая або двухгадовая трава, 20—90 (150) см вышынёй. Лісце суцэльнае. Кошыкі 15—20 мм у дыяметры, шматкветкавыя, сабраны ў шчыткападобныя суквецці. Абгортка 2—3-радная. Краявыя кветкі ў кошыку песцікавыя, лінейна-язычковыя, белыя, 2-радныя; сярэднія — двухполыя, трубчастыя, жоўтыя. Сямянкі больш-менш пляскатыя, голыя, чубок 1-радны, з кароткіх ломкіх шчацінак. 2n = 27[5].

Распаўсюджанне

Радзіма — ЗША і Канада. Натуралізаваны ў Еўропе і некаторых частках Азіі[6][7][8].

Ва Украіне від расце ў лясах, на ўзлесках, берагах рэк і лугах, пустазельных месцах. Адвентыўная расліна — рассеяна (Закарпацкая, Львоўская, Валынская і Харкаўская вобласці). Пустазелле.

Сінонімы

Erigeron annuus (L.) Desf. var. annuus

Erigeron annuus var. septentrionalis (Fernald & Шаблон:Wiegand) B.Bock

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Stenactis annua
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  5. efloras.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Купалка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інвазіўныя віды раслін
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі