wd wp Пошук:

Тамбралінга

Тамбралінга (санскр.: ताम्ब्रलिङ्ग; тайск.: ตามพรลิงค์, малайск.: Tambralinga) — старажытная дзяржава на Малайскім паўвостраве (XXIV стст.).

Гісторыя

Найбольш старажытны надпіс з назвай Тамбралінгі быў знойдзены ў Камбоджы. Ён адносіцца да канца XII ст. Даследчыкі атаесамляюць яе з краінай Дан-лю-мэй, або Дан-ма-лінь, што ўзгадваецца ў кітайскіх дыпламатычных крыніцах канца XXIII стст. На поўдні Тайланда знойдзны запіс пра валадароў дынастыі Падлмавамса, што кіравалі ў XIII ст., калі адбываўся росквіт Тамбралінгі.

Першапачаткова Тамбралінга з’яўлялася часткай болей моцнай імперыі Шрывіджая, аднак выконвала важную самастойную функцыю гандлёвых і культурных зносін паміж Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіямі. Да XIII ст. яе культура была моцна індыянізавана. Відавочна, галоўнай рэлігіяй быў індуізм, але да канца XIII ст. значны ўплыў набыў будызм.

У XI ст. валадары Тамбралінгі пацярпелі паражэнне ад Кхмерскай імперыі і нават маглі некаторы час падпарадкоўвацца ёй. У XIII ст. яны імкнуліся весці незалежную палітыку, аднак былі вымушаны выплочваць даніну і заключаць саюзы з дзяржавамі паўднёвай Індыі. У першай палове XIV ст. Тамбралінга была заваявана тайцамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Малайзіі
Катэгорыя·Гісторыя Тайланда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Азіі