wd wp Пошук:

Тамаш Міхайлавіч Грыневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыневіч. Тамаш (Фама) Міхайлавіч Грыневіч (1815, Ніжняя Тошчыца, Рагачоўскі павет — 16 (28) ліпеня 1863, Рагачоў) — паэт, камандзір атрада ў Рагачоўскім павеце ў часе паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Малюнак Тамаша Грыневіча, на падставе якога быў адноўлены памятны знак у Рагачове.

Нарадзіўся ў маёнтку Ніжняя Тошчыца (цяпер — Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Каталік. Пляменнік памешчыка Івана Нікадзімавіча Грыневіча, уладальніка сядзібы Чырвоны Бераг.

У 1834—1844 гадах — на вайсковай службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся ў родавым маёнтку Верхняя Тошчыца Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці).

У красавіку 1863 года арганізаваў паўстанцкі атрад ў Рагачоўскім павеце і стаў яго камандзірам. Атрад не паспеў разгарнуць актыўных дзенняў. Паўстанцы, падпаручнік Станіслаў Дзержаноўскі-Станіславовіч разам з 4 памешчыкамі і ксяндзом Бугенам па дарозе ў Тошчыцу былі схоплены сялянамі. Асноўныя сілы паўстанцкага атрада Грыневіча пайшлі на выручку таварышаў, але натыкнуліся на роту Смаленскага запаснога палка.

Завязалася перастрэлка. Калі падышла другая рота салдатаў 4-га рэзервовага батальёна Чарнігаўскага пяхотнага палка на чале са штабс-капітанам Міхайлавым, паўстанцы вымушаны былі адступіць. У палон патрапіла 38 паўстанцаў. На наступную раніцу падышлі свежыя сілы царскіх войскаў і пачалі прачэсваць лес. У адной з сядзіб быў знойдзены паранены Тамаш Грыневіч. Палонны быў дастаўлены ў турму ў Магілёве.

У турме ён вёў дзённік, рабіў малюнкі (на адным з іх выяўлены надмагільны крыж з якарам). Вядомыя некалькі вершаў з яго дзённіка[1]. У Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы захоўваецца ягоны верш «Песня прыгаворанага да смерці…»[2]

16 (28) ліпеня 1863 года, па прысудзе ваенна-палявога суда, Тамаш Грыневіч быў публічна расстраляны ў Рагачове.

Ушанаванне памяці

Малюнак Тамаша Грыневіча.

На месцы пахавання Грыневіча на старых гарадскіх могілках у другой палове XIX стагоддзя быў усталяваны вялікі дубовы крыж, які прастаяў да 1980-х гадоў. У пачатку 1990-х гадоў мясцовымі краязнаўцамі прадпрымаліся спробы аднавіць памятны знак, але гэта так ні да чаго не прывяло[1].

Вобраз Грыневіча стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» і «Каласы пад сярпом тваім». Не выключана таксама, што Грыневіч быў продкам пісьменніка па мацярынскай лініі.

У 2015 годзе ў Рагачове грамадскія актывісты аднавілі памятны знак Тамашу Грыневічу[2].

Зноскі

  1. 1 2 У Рагачове аднаўляюць памятны знак герою паўстаньня 1863 году Тамашу Грыневічу(недаступная спасылка). // Будзьма беларусамі, 25 жніўня 2015. (бел.)
  2. 1 2 Адзін з самых трагічных і рамантычных помнікаў Беларусі знаходзіцца ў Рагачове. — Жывы журнал, 18 кастрычніка 2015. (бел.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ваенныя Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Рагачове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Прататыпы літаратурных персанажаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Расстраляныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»