wd wp Пошук:

Міхась Скрыпка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скрыпка. Міхась (Міхаіл Аляксандравіч) Скрыпка (26 лістапада 1907, в. Месціна, цяпер Бярэзінскі р-н — 8 кастрычніка 1991) — беларускі пісьменнік-сатырык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1930). Працаваў настаўнікам у Рагачоўскім раёне. Скончыў завочна літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1940). У час Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, у 1944—1945 — у Чырвонай Арміі. Пасля вайны працаваў настаўнікам у школах Магілеўшчыны і Міншчыны, у т.л. у 1952—1954 г. — настаўнікам Талькаўскай СШ. У 1965—1971 працаваў намеснікам дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР.

Творчасць

Дэбютаваў у друку у 1927. Аўтар зборнікаў баек, вершаў, мініяцюр «Сатыра і гумар» (1958), «Сатырычны калаўрот» (1967), «Ад смеху не ўцячэш» (1975), зборнікаў аповесцей, апавяданняў і гумарэсак «Мая хата не з краю» (1959), «Пад корань» (1962), «Усяк бывае…» (1963), «Шануючы вас» (1982), кніжак антырэлігійных нарысаў «Сцеражыся цемрашалаў!» (1964), «Дзіва ў кошыку» (1983), «Злазьце — прыехалі!» (1985), «З сэрцам і перцам» (1987), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Дзіва ў рэшаце» (1963) і вершаванага зборніку «Пад смешнай вясёлкай» (1971). Выйшла кніга выбраных твораў «І з перцам і з сэрцам» (1977).

Выступаў як драматург. Аўтар сцэнарыя кароткаметражнай тэлекамедыі «Акадэмік» (пастаўлена ў 1963). Аўтар звыш трыццаці аднаактовых п’ес, камедый для мастацкай самадзейнасці «Дадому» (1958), «Тэлеграма» (1959), «Землякі» (1962), «Чорт дапамог» (1963), «Навагодняя сустрэча» (1963), «Небяспечны госць» (1964), «На сваю галаву» (1966) і інш.

Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Пераклаў асобныя вершы А. Твардоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто, С. Алейніка, А. Вішні, П. Глазавога і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Талькаўскай сярэдняй школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Сатырыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Сатырыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР