Та́лва[1] — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ілія (прыток Віліі, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 30 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Зарэчча. Упадае ў Ілію за 2,5 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Крамянец. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча часткова каналізаванае.