.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Тайсір Адамчык (нар. 11 мая 2002) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слонім-Сіці».
Выхаванец «Мінска», з 2018 года пачаў выступаць за дубль клуба, а з 2019 года стаў часам прыцягвацца і да асноўнай каманды клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[1], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды пачаў трэніравацца з асноўнай камандай «Мінска»[2]. 18 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць мінскага «Дынама» (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым у асноўнай камандзе не з’яўляўся, гуляў за дубль. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[3].
У жніўні 2022 года далучыўся да клуба «Слонім-Сіці» ў Другой лізе.
У кастрычніку 2018 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Мінск | ![]() | 7 | 0 |
2019 | дубль | Мінск | ![]() | 17 | 0 |
2020 | дубль | Мінск | ![]() | 15 | 1 |
2021 (1) | дубль | Мінск | ![]() | ? | 0 |
2021 (2) | Д2 | Слонім-2017 | ![]() | 16 | 0 |
2022 (1) | Д1 | Мінск | ![]() | 1 | 0 |