wd wp Пошук:

Тайбэй 101

Тайбэй 101 — небаскроб, размешчаны ў сталіцы Тайваня Тайбэі. Колькасць паверхаў — 101, вышыня — 509,2 м (разам са шпілем). На ніжніх паверхах знаходзяцца гандлёвыя цэнтры, на верхніх размешчаны офісы. З’яўляецца другім па вышыні ў свеце сярод усіх будынкаў, пасля Бурдж-Халіфа ў Дубаі.

Будаўніцтва небаскроба пачалося ў 1999 годзе. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 17 лістапада 2003 года, у эксплуатацыю быў уведзены 31 снежня 2003 г. Кошт небаскроба склаў 1,7 млрд долараў.

У гэтым небаскробе знаходзяцца адны з самых хуткіх у свеце ліфтаў, якія падымаюцца з хуткасцю 63 км/гадз. З пятага паверху да агляднай пляцоўкі на 89-м можна даехаць за 39 секунд.

Будынак са шкла, сталі і алюмінія падтрымліваюць 380 бетонных апор, кожная з якіх уваходзіць у зямлю на 80 м. Небяспеку абвальвання пры урагане або землетрасенні зніжае велізарны 660-тонны шар-маятнік, змешчаны паміж 87 і 91 паверхамі. Па словах інжынераў, вежа зможа вытрымаць моцныя ваганні на працягу 2500 гадоў.

Арандатары

Тайбэй 101 — першым чынам, офісная вежа. Тут размешчаны офісы мноства кампаній, сярод якіх:[5]

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. http://www.skyscrapercenter.com/building/taipei-101/117 Праверана 21 мая 2016.
  3. Emporis Building Directory
  4. http://www.skyscrapercenter.com/building/taipei-101/117
  5. Навінавая хроніка на афіцыйным сайце (англ.)

Спасылкі

Папярэднік:
Уіліс-таўэр
Найвышэйшыя ў свеце будынак па ўзроўні даху
449,2 м.

2003 – 2008
Пераемнік:
Шанхайскі сусветны фінансавы цэнтр
Папярэднік:
Вежы Петронас
Найвышэйшы ў свеце будынак па ўзроўні архітэктурнага элемента
509,2 м.

2003 – 2007
Пераемнік:
Бурдж-Халіфа
Папярэднік:
Вежы Петронас
Найвышэйшы ў свеце будынак
509,2 м.

2003 – 2007
Пераемнік:
Бурдж-Халіфа
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Небаскробы Тайваня
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Небаскробы вышынёй звыш 350 метраў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Звышвысокія будынкі
Катэгорыя·Славутасці Тайбэя