wd wp Пошук:

Boeing 747

Боінг 747, выпусканы амерыканскай кампаніяй Boeing, часта названы «Джамба Джэт» (англ.: Jumbo Jet), ці проста «747», — першы ў свеце далёкамагістральны двухпалубны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт. Першы палёт быў выкананы 9 лютага 1969 года. На момант свайго стварэння Boeing 747 быў самым вялікім, цяжкім і ёмістым пасажырскім авіялайнерам, застаючыся такім на працягу 37 гадоў, да з’яўлення A380, першы палёт якога адбыўся ў 2005 годзе.

Boeing 747 мае двухпалубную кампаноўку, пры гэтым верхняя палуба значна саступае па даўжыні ніжняй. Памеры і своеасаблівы «горб» верхняй палубы зрабілі Boeing 747 адным з найбольш вядомых самалётаў у свеце, героем дзясяткаў кінастужак і сімвалам грамадзянскай авіяцыі.

Існуе некалькі розных варыянтаў Boeing 747, большасць з якіх могуць здзяйсняць пералёты вялікай далёкасці. Рэкардсменам сярод 747 з’яўляецца Боінг аўстралійскай авіякампаніі Qantas Airways, які здзяйсніў ц 1989 годзе беспасадкавы пералёт з Лондана ў Сідней, пераадолеўшы тым самым 18 000 км за 20 гадзін 9 хвілін, не маючы на борце ні пасажыраў, ні грузу.

Нягледзячы на высокі кошт, але дзякуючы высокай эканамічнасці масавых авіяперавозак і лізінгавым схемам эксплуатацыі, гэта адзін з самых распаўсюджаных у свеце пасажырскіх самалётаў. Да верасня 2010 года было замоўлена 1527 мадэляў Boeing 747, дастаўлена 1418 самалётаў.

Аэрадынамічная схема

Зноскі

  1. 747 Model Orders and Deliveries data.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 1969 годзе
Катэгорыя·Пасажырскія самалёты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Самалёты Boeing