wd wp Пошук:

Сіфонавыя водарасці

Сіфо́навыя водарасці[1] (Bryopsidales) — парадак зялёных водарасцей класа Ulvophyceae[2]. Агульная колькасць сучасных відаў — 564[2]. Некаторыя сістэматыкі надаюць гэтаму таксону ранг класа — Bryopsidophyceae[3].

Апісанне

Слаявіны буйныя (вышыня да 0,5 м), няклетачнай будовы (без папярочных перагародак) са шматлікімі ядрамі і дыскападобнымі хларапластамі. Маюць пігменты. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае і палавое.

Пашырэнне

Адрозніваюць каля 30 родаў, 300 відаў[1]. Пашыраны пераважна ў трапічных морах ад берагавой зоны да глыбині 70 м, некаторыя трапляюцца ў морах умераных паясоў, напрыклад, каўлерпа (Caulerpa). У выкапнёвым стане вядомыя з ардовікскага перыяду.

Значэнне і выкарыстанне

Ужываюцца ў ежу.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 Порядок Bryopsidales на сайте AlgaeBase(англ.) (Праверана 4 студзеня 2016)
  3. Сіфонавыя водарасці: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) (Праверана 3 студзеня 2016)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Зялёныя водарасці