wd wp Пошук:

Сіф

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сіф. Сіф (іўр.: שֵׁת Шэт, араб. شيث‎‎ Шыт ці Шыйт) — трэці (пасля Каіна і Авеля) сын Адама і Евы. Імя можа перакладацца, як становішча, падстава, зацвярджэнне.

У Бібліі

Ева нарадзіла трэцяга сына Сіфа пасля забойства Каінам Авеля, і пасля таго, як Бог пракляў Каіна і яго нашчадкаў.

І спазнаў Адам яшчэ Еву, жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і дала яму імя: Сіф; бо, казала яна, Бог паклаў мне іншае насенне, замест Авеля, якога забіў Каін. (Быццё. 4:25)

Нарадзіўся ў 130 годзе ад стварэння свету і чалавека (Быццё. 5:3) паводле падабенства і вобразу Адама. Ва ў зросце 105 гадоў у яго нарадзіўся старэйшы сын Эноса, апроч якога ў яго былі яшчэ сыны і дочкі. Агулам пражыў 912 гадоў. Паводле яўрэйскай храналогіі, нарадзіўся ў 3630 да н.э. і памёр у 2758 да н.э.

У Евангеллі паводле Лукі ўзгадваецца ў радаводзе Ісуса Хрыста (Лук. 3:38).

У Іосіфа Флавія

Паводле Іосіфа Флавія Сіф быў самым выбітным з сыноў Адама. Яго нашчадкі (сыны) збудавалі два слупы з каменю і цэглы.

У ісламе

У Ісламе Сіф (Шыт) уважаецца за прарока. Нароадзіўся ў Хавы, жонкі Адама, пасля таго, як Кабіл забіў Хабіла. Стаў прарокам, і выхаваў сваіх дзяцей у веры ў адзінага Бога, на аснове тых вучэнняў, што былі спасланы яго бацьку Адаму.

У гнастыцызме

У гнастыцызме лічыцца, што ў канцы свайго жыцця Адам перадаў Сіфу тайнае вучэнне, якое пазіней увайшло ў Кабалу. Адна з гнастычных школ, што найбольш шанавала Сіфа, атрымала назву сіфіяны.

У мармонаў

Паводле веры мармонаў, Сіф «быў дасканалым чалавекам і вельмі падобным да свайго бацькі». Быў пасвечаны Адамам у святары ў 69 гадоў. За тры гады да сваёй смерці, Адам благаславіў яго, сказаўшы, што яго нашчадкі будуць «выбраны Богам» і захаваныя «да канца свету». У Кнізе Мармонаў Сіф — таксама імя народу джарэдзітаў.

Зноскі

  1. Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 7. — ISBN 978-0-87668-229-6
  2. Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 8. — ISBN 978-0-87668-229-6
  3. 3 // Кніга Быццё
  4. Никифор (Бажанов) Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках, Enciclopédia bíblica popular completa ilustrada em 4 edições — М.: 1891.
  5. 25 // Кніга Быццё

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Міфічныя доўгажыхары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 3670 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Персанажы Пяцікніжжа
Катэгорыя·Іўдаістычная міфалогія
Катэгорыя·Прабацькі
Катэгорыя·Гнастыцызм
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2758 годзе да н.э.
Катэгорыя·Адам і Ева