wd wp Пошук:

Сіпы

Сі́пы[1] (Gyps) — род буйных драпежных птушак сямейства Ястрабіныя (Accipitridae) атрада Сокалападобныя (Falconiformes), шырока распаўсюджаных у цёплым клімаце ўсходняга паўшар’я.

Маюць вонкавае падабенства з амерыканскімі грыфамі, аднак гэтыя дзве групы птушак блізкімі сваякамі не з’яўляюцца. Тыповыя падальнікі, вылучаюцца пераважна цёмным апярэннем, голай галавой (многія — голай шыяй), доўгімі і шырокімі крыламі. Здабычу знаходзяць выключна з дапамогай зроку (у адрозненні ад грыфаў, якія маюць добры нюх). Маюць магутную дзюбу, але слабыя ногі, няздольныя пераносіць здабычу. Характэрная анатамічная асаблівасць — вялікі аб’ём валля і страўніка для спажывання вялікай колькасці ежы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ястрабіныя