wd wp Пошук:

Сімфанічны аркестр Лахты

Сімфанічны аркестр Лахты (фінск.: Sinfonia Lahti) — фінскі сімфанічны аркестр, які базіруецца ў горадзе Лахты.

Аркестр быў заснаваны ў 1910 годзе, у 1949 атрымаў афіцыйны статус і быў узяты пад кантроль муніцыпальных улад Лахты. Хатняй пляцоўкай аркестра з’яўляецца канцэртная зала «Sibeliustalo». Аркестр актыўна прапагандуе фінскую музыку на сваіх канцэртах і замежных гастролях. У рэпертуары аркестра яна прадстаўлена вельмі шырока: ад сімфоній Сібеліуса да твораў сучасных фінскіх аўтараў. З 2008 года аркестрам кіруе дырыжор Юка-Пека Сарастэ, які змяніў на гэтай пасадзе Осма Вянскя. Цікава, што ў наш час у складзе аркестра іграе віяланчэліст Антэра Манінен, былы ўдзельнік трэш-метал-гурта «Apocalyptica».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лахты
Катэгорыя·Аркестры Фінляндыі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1910 годзе