wd wp Пошук:

Сімон Фёдаравіч Ушакоў

Сімон (Пімен) Фёдаравіч Ушако́ў (1626, Масква — 25 чэрвеня 1686, Масква) — рускі жывапісец і графік.

Біяграфія

Нарадзіўся і жыў у Маскве. У 1648—64 гг. знаменшчык beru у Сярэбранай і Залатой палатах. З 1664 жалаваны іканапісец Аружэйнай палаты, кіраўнік іканапіснай майстэрні.

Творчасць

Пісаў парсуны beru, фрэскі і кіраваў распісваннем Архангельскага і Успенскага сабораў (1660), размалёўваў царскую палату (1657), сцены Гранавітай палаты (1668) у Маскоўскім Крамлі, выканаў абразы для царквы Тройцы ў Нікітніках beru (1656—57). Чарціў геаграфічныя карты і планы, ствараў малюнкі для гравёраў і сам займаўся афортам («Сем смертных грахоў», 1665).

У рускім жывапісе канца 17 ст. выступіў рэфарматарам: выкарыстоўваючы традыцыйныя іканаграфічныя схемы, імкнуўся да святлоценявой лепкі формы, мяккасці пераходаў, аб’ёмнасці лікаў, жыццёвасці, што вызначала пераход ад сярэдневяковых канонаў да свецкага рэалістычнага мастацтва: абразы «Тройца» (1671), «Нерукатворны Спас» (1677), карціна «Маці Божая Уладзімірская» («Дрэва Маскоўскай дзяржавы», 1668). Свае эстэт, погляды выклаў у трактаце «Слова к любатшчацельнаму іконнага пісанія» (каля 1666).

Літаратура

Спасылкі

  1. 1 2 Simon Ouchakov // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Swartz A. Simon Fedorovich Ushakov // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132677040 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 17 лютага 2019.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Іканапісцы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1626 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Мастакі Расіі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1686 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў