wd wp Пошук:

Сіманас Даўкантас

Сі́манас Да́ўкантас (літ.: Simonas Daukantas, польск.: Szymon Dowkont, 17 (28) кастрычніка 1793 года, Кальвяй, цяпер Скуодаскага раёна — 24 лістапада (6 снежня) 1864, Папіле, цяпер Акмянскага раёна) — літоўскі гісторык і пісьменнік-асветнік, збіральнік фальклору, адзін з першых ідэолагаў літоўскага нацыянальнага адраджэння; аўтар першых прац па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1822). Працаваў у Рызе (1825—34) і Пецярбургу (1835—50).

У працах па гісторыі, гісторыі культуры Літвы («Дзеянні старажытных літоўцаў і жамайтаў», 1829; «Лад жыцця старажытных літоўцаў», 1845; «Гісторыя Жамайціі», кн. 1—2, 1893—97) паказаў самабытнасць літоўскага народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. Складальнік зборнікаў літоўскага фальклору (1846, 1932), слоўнікаў літоўскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Даукантас Симонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120401908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фалькларысты Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1793 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Літве
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Літвы
Катэгорыя·Асобы на банкнотах
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літве