wd wp Пошук:

Сідні Пуацье

Сэр Сідні Пуацье (англ.: Sidney Poitier, 20 лютага 1927 — 6 студзеня 2022, Лос-Анджэлес) — першы амерыканскі цемнаскуры акцёр, які атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (1963).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 лютага 1927 года ў Маямі ад багамскіх бацькоў, дзяцінства правёў на востраве Кэт і ў Насаў, у ЗША зноў трапіў у 15-гадовым узросце. Нягледзячы на ​​моцны багамскі арбітальны акцэнт, Пуацье набыў славу самага лепшага цемнаскурага акцёра Амерыкі.

У час барацьбы неграў за свае правы Пуацье стаў першым цемнаскурым акцёрам, ганарары якога не саступалі заробкам белых («Настаўніку з любоўю», 1967).

У канцы 1960-х гг. Пуацье бярэ ўдзел у некалькіх вядомых фільмах на тэмы расавай нянавісці і забабонаў («Адгадай, хто прыйдзе да абеду?», «Душнай паўднёвай ноччу»).

У 1970-я гг. пераважна займаўся рэжысурай. У 1973 г. у яго нарадзілася дачка Сідні Тамія Пуацье, вядомая па ролі ў фільме К. Таранціна «Доказ смерці».

У 1976 годзе ажаніўся з канадскай актрысай з літоўска-яўрэйскімі каранямі Джаанай Шымкус, вядомай па ролі Летыцыі Вайс у фільме «Шукальнікі прыгод» Рабера Энрыка. Пасля замужжа актрыса пакінула кінематограф.

Памёр 6 студзеня 2022 года[5].

Зноскі

  1. Sidney Poitier, premier comédien noir à recevoir l’Oscar du meilleur acteur, en 1964, est mort // Le MondeParis: Societe Editrice Du Monde, 2022. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 7 студзеня 2022.
  2. 1 2 https://www.nytimes.com/live/2022/01/07/movies/sidney-poitier
  3. https://apnews.com/article/sidney-poitier-dead-214e66b7e52909bdc64465e9ff4a1339 Праверана 15.
  4. Sotinel T. Sidney Poitier, premier comédien noir à recevoir l’Oscar du meilleur acteur, en 1964, est mortParis: Societe Editrice Du Monde, 2021. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 7 снежня 2021.
  5. Скончался первый темнокожий обладатель «Оскара» Сидни Пуатье

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф
Катэгорыя·Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе