.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сігітас Альбяркіс (літ.: Sigitas Olberkis; нар. 19 красавіка 1997) — літоўскі футбаліст, абаронца.
Выхаванец клуба «Круоя», выступаў за другую каманду, а ў 2015 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе. Восенню 2015 года перайшоў у «Шаўляй», аднак гэты клуб па выніках сезона 2015 страціў месца ў A Лізе. Сезон 2016 правёў у клубе другога літоўскага дывізіёна «Панявежыс».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў сакавіку падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон у стартавым складзе магіляўчан, але пазней стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2018 года стала вядома, што абаронца пакідае беларускі клуб[4].
У сакавіку 2018 года далучыўся да латвійскай «Елгавы». У студзені 2019 года перайшоў у вільнюскі «Жальгірыс», які пакінуў у чэрвені таго ж года. У жніўні 2019 года стаў іграком мальтыйскага клуба «Сенглея Атлетык», дзе гуляў да канца сезона 2019/20. Пазней выступаў за ірландскі «Слайга Роверс», аднак не здолеў замацавацца ў складзе каманды.
У лютым 2021 года перайшоў у талінскі «Легіён», а ў сакавіку 2022 года стаў іграком шведскага клуба «Далькурд». Пакінуў каманду ў жніўні 2022 года.
25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Літвы, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Беларусі (1:2).