wd wp Пошук:

Сіануквіль

Сіану́квіль (кхмер.: ក្រុងព្រះសីហនុ) — горад на поўдні Камбоджы. Буйны турыстычны, прамысловы і транспартны цэнтр краіны. Насельніцтва (2008 г.) - 199 902 чал.[1]

Сіануквіль быў заснаваны ў 1960 г. як партовы горад на поўдні незалежнай Камбоджы. Названы ў гонар караля Нарадома Сіанука. У 1971 - 1993 гг. меў назву Кампонгсаам.

Асноўныя галіны эканомікі — транспартная сфера, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, рыбалоўства. У Сіануквіле дзейнічае глыбокаводны порт, спраектаваны французскімі спецыялістамі, міжнародны аэрапорт. Шаша Сіануквіль — Пнампень, пабудаваная ў падарунак Камбоджы ўрадам ЗША, лічыцца адной з найлепшых у краіне. З канца XX ст. развіваецца пляжны турызм.

У Сіануквіле знаходзіцца адна з афіцыйных рэзідэнцый манарха Камбоджы.

Зноскі

  1. General Population Census of Cambodia 2008

Спасылкі

Sihanoukville даведнік на сайце Wikivoyage

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Камбоджы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта