wd wp Пошук:

Сёдэрчэпінгскі працэс

Сёдэрчэпінгскі працэ́с (англ.: Söderköping Process) — міжнародная ініцыятыва, створаная з мэтай памежнага супрацоўніцтва ў сувязі з пашырэннем Еўрасаюза на ўсход, а таксама дзеля развіцця дыялогу ў пытаннях прытулку і іррэгулярнай міграцыі ў дзяржавах на ўсход ад граніцы Еўрасаюза.

Створана ў 2001 годзе ў шведскім горадзе Сёдэрчэпінг[1], адкуль і пайшла назва ініцыятывы. У першай сустрэчы прынялі ўдзел чыноўнікі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама прадстаўнікі ўрада Швецыі, Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Еўрапейскай камісіі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі[2].

Пасля далучэння да ініцыятывы Швецыя займалася яе фінансаваннем. Сакратарыят размяшчаецца ў Кіеве (Украіна).

Апошняя сустрэча на высокім узроўні адбылася 8 снежня 2011 годзе ў Стакгольме[3]. На пасяджэнні было вырашана інкарпараваць ініцыятыву ў больш шырокую праграму Еўрасаюза — Усходняе партнёрства[4].

Дзяржавы-ўдзельніцы

Ініцыятыву складалі 14 краін[5]:

Беларускае прадстаўніцтва ў ініцыятыве

З беларускага боку ўдзел бяруць наступныя дзяржаўныя інстытуцыі:

Недзяржаўныя арганізацыі:

Зноскі

  1. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (англ.) . Праверана 22 жніўня 2012.
  2. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (руск.) . «Новый регион» (19 июня 2007 года). Праверана 22 жніўня 2012.
  3. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (англ.) . International Organization for Migration. Праверана 22 жніўня 2012.
  4. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (англ.) . Migrationsverket. Праверана 22 жніўня 2012.
  5. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (англ.) . Праверана 22 жніўня 2012.
  6. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (англ.) . Праверана 22 жніўня 2012.
  7. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (англ.) . Праверана 22 жніўня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Літвы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Польшчы
Катэгорыя·Еўрапейскі Саюз
Катэгорыя·Знешняя палітыка Беларусі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Швецыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 2011 годзе