wd wp Пошук:

Сярэднешатландская нізіна

Нізіна на карце Шатландыі

Сярэднешатландская нізіна (англ.: Central Lowlands) — нізінныя раёны ў паўночнай частцы вострава Вялікабрытанія, якая раздзяляе Паўночна-Шатландскае нагор’е і Паўднёва-Шатландскае ўзвышша. На паўночным захадзе мяжой лічыцца лінія ад Дамбартана да Стонхейвена.[1] Заходні бераг нізіны абмежаваны залівам Ферт-оф-Клайд; ва ўсходні ўразаюцца Ферт-оф-Тэй і Ферт-оф-Форт.

Нізіна складзена чырванаколернымі пясчанікамі, сланцамі і вапнякамі, перакрытымі чахлом марэны. Месцамі сустракаюцца астанцавыя кражы і ўзгоркі пераважна са старажытных вывергнутых парод. Маюцца радовішчы каменнага вуглю. Па схілах кражаў і ўзгоркаў — хваёвыя і бярозавыя лясы, верасовыя пусткі.[2]

Нізіна густа населена. На ёй размешчаны найбуйнейшыя гарады Шатландыі: Глазга і Эдынбург, а таксама драбнейшыя Стэрлінг, Данды і іншыя. У гістарычны раён Лоўленд таксама ўключаюць Паўднёва-Шатландскае ўзвышша.[1]

Зноскі

  1. 1 2 Lowlands (англ.) . — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  2. Сярэднешатландская нізіна (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нізіны паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Шатландыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раўніны Вялікабрытаніі