wd wp Пошук:

Сяргей Эдуардавіч Налівайка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Налівайка.

Сяргéй Эдуáрдавіч Налівáйка (нар. 1973, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 1995—2003 гадах працаваў на розных пасадах у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Бабруйску.

У 2003—2005 гадах — намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска. У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2005—2010 гадах — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Магілёва.

З 2010 года — першы намеснік міністра па падатках і зборах. З 27 снежня 2014 года — міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2].

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь(нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе