wd wp Пошук:

Сяргей Фёдаравіч Рубанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубанаў. Сяргей Фёдаравіч Руба́наў[1] (7 кастрычніка 1914, в. Жабыкі, Дубровенскі раён[2] — 1987, Слуцк) — дырэктар школы № 10 Слуцка, заслужаны настаўнік БССР (1957), кандыдат педагагічных навук (1969), Герой Сацыялістычнай Працы. Бацька Аляксандра Рубанава[3] і Уладзіміра Рубанава[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1930 годзе скончыў Ляднянскую сямігодку, працаваў настаўнікам, вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. Пасля яго заканчэння працаваў у школах Слуцкага раёна і працягваў завочна вучыцца ў педінстытуце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1939 па 1946 год знаходзіўся ў Савецкай Арміі. Удзельнічаў у Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах. Удзельнік абароны Ленінграда[3][4].

У 1948 годзе завочна скончыў Маскоўскі дзяржаўны педінстытут[2]. З гэтага года і па студзень 1987 года — дырэктар СШ № 10 горада Слуцка[3].

С. Ф. Рубанаў у складзе дэлегацыі прадстаўнікоў народнай адукацыі быў у Польшчы, Балгарыі, ГДР, Англіі. Ён вывучаў стан народнай адукацыі і выкладанне матэматыкі, а затым выступаў з паведамленнямі перад настаўнікамі школы і выказваў свае думкі ў артыкулах, надрукаваных у часопісе «Матэматыка ў школе»[4].

Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Слуцку[3].

Узнагароды і званні

С. Ф. Рубанаву першаму з педагогаў Беларусі[4] прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I, II ступені, медалямі. Заслужаны настаўнік БССР (1957). Кандыдат педагагічных навук (1969)[2][3][5]

Бібліяграфія

Памяць

З 1988 года сярэдняя школа № 10 Слуцка носіць імя Сяргея Фёдаравіча Рубанава[7].

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 Биографический справочник. — Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29.
  3. 1 2 3 4 5 Ведущие не по приказу (руск.)
  4. 1 2 3 Воспоминания Жуковой А. П. (руск.)
  5. Рубанаў Сяргей Фёдаравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 423.
  6. Защищённые диссертации Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)
  7. Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 3 октября 1988 г. № 290 О присвоении имени С. Ф. Рубанова средней школе N 10 г. Слуцка(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Школа № 10 імя С. Ф. Рубанава (Слуцк)
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Слуцку
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Выпускнікі МПДУ
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слуцку
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня