wd wp Пошук:

Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі

Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі (нар. 23 красавіка 1969, Юрацішкі, Іўеўскі раён) — беларускі вучоны, доктар гістарычных навук (2014), прафесар (2018), першы прарэктар ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі».

Біяграфія

У 1986 годзе з сярэбраным медалём скончыў сярэднюю школу № 5 г. Пiнска Брэсцкай вобласці. У 1987—1989 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў радах Савецкай Арміі. У 1989 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максім Танка, які скончыў у 1994 годзе з дыпломам з адзнакай. Атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра адукацыі ў галіне гісторыі.

З 1993 года па 2007 год працаваў у сістэме адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска ў якасці настаўніка гісторыі і намесніка дырэктара па выхаваўчай, а затым вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 179, дырэктара сярэдняй школы № 199, начальніка ўпраўлення адукацыі адміністрацыі раёна.

З жніўня 2007 года працаваў у Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі прарэктарам па вучэбна-метадычнай рабоце, з мая 2011 года — першым прарэктарам. З 1 верасня 2008 года з’яўляецца прафесарам кафедры кіравання і эканомікі адукацыі. З верасня 2018 года таксама працуе прафесарам кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.

З’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Вестник МГИРО»; членам саветаў па абароне дысертацый па гістарычным навукам пры БДУ і БДПУ імя Максіма Танка; экспертам Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Навуковая дзейнасць

Прадметам навуковых інтарэсаў з’яўляецца вывучэнне самакіравання дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх гарадоў Вялікага княства Літоўскага, інстытуты прамой дэмакратыі гарадскіх суполак, карпаратыўнае самакіраванне цэхаў, гільдый і брацтваў, а таксама суполак нацыянальных меншасцяў, гісторыя праваслаўнай царквы. З’яўляецца аўтарам 6 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматыі, больш за 120 артыкулаў па дадзенай тэматыцы.

Займаецца пытаннямі менеджменту і нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы адукацыі, фінансава-гаспадарчай і планава-эканамічнай дзейнасці, кадравай палітыкі устаноў адукацыі, працы са зваротамі грамадзян ва ўстановах адукацыі, арганізацыі факультатыўных заняткаў, працы з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі, развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дарослых у г. Мінску. З’яўляецца аўтарам (сааўтарам) каля 50 публікацый, шэрагу навучальных праграм для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў адукацыі па дадзенай тэматыцы.

Узнагароды

За добрасумленную працу і поспехі ў педагагічнай і кіраўніцкай дзейнасці ўзнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, падзячнымі лістамі і Ганаровай граматай адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, Ганаровай граматай адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска, Ганаровымі граматамі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, Падзякай старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Падзякай Мінгарвыканкама, Падзякай, Граматай і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Падзякамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейным медалём БПЦ “В память 500-летия Успенского Жировичского мужского монастыря”, медалём Лідскай епархіі БПЦ “Преподобномученика Галактиона Лидского” другой ступені. З’яўляецца ўладальнікам Грантаў Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйных праектаў «Арганізацыя адукацыйнай прасторы грамадска-гуманітарнага профілю», «Стварэнне рэгіянальнай сістэмы выяўлення, развіцця і падтрымкі адораных дзяцей», «Сістэма работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця ва ўстановах адукацыі сталіцы»[1].

Зноскі

  1. Стренковский Сергей Петрович

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»