wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Шаўцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўцоў. Сяргей Міхайлавіч Шаўцоў (нар. 1968, Калыбаўка, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі суддзя. Старшыня Гомельскага абласнога суда.

Біяграфія

У 1989 г. скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1996 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1989 па 1992 гады служыў ва Узброеных Сілах СССР на афіцэрскіх пасадах. З 1992 па 2000 гады рабіў следчым, старшым следчым Следчага ўпраўлення УУС Гомельскага аблвыканкама. З 2000 года — суддзя суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У 2008 годзе прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда. З 2010 года — суддзя Гомельскага абласнога суда. У лютым 2013 года прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога суда[2].

Мае першы кваліфікацыйны класы суддзі.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 26 снежня 2021.
  2. Кіраўніцтва Гомельскага абласнога суда Архівавана 15 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Суддзі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Старшыні Гомельскага абласнога суда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Ленінградскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча проціпаветранай абароны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе