wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Крывец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крывец. Сяргей Міхайлавіч Крывец (1909, в. Сухінічы[1] Гродзенскага пав., цяпер Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 28 красавіка 1945, каля Гдыні; Псеўданімы: С.Пастушок, Сярожа Пастушок, Сымон Табала) — беларускі паэт.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Рос без бацькі, іх сям’і дапамагаў родны дзядзька Сямён Адамавіч Крывец. З 1915 па 1921 разам з роднымі быў у бежанстве ў Саратаўскай губерні, 2 гады вучыўся ў мясцовай школе, дзе выявіў здольнасці ў маляванні. Па звароце ў 1921 на радзіму быў пастухом, парабкам, цесляром. Займаўся самаадукацыяй. Некалькі разоў беспаспяхова спрабаваў перайсці польска-савецкую мяжу, трапіў у астрог. З 1925 года сакратар гуртка ТБШ, вёў культурна-асветніцкую работу на вёсцы. У 19301933 жыў у Гродне, працаваў цесляром. У 1933—1944 — у Беластоку. Пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі С. Крывец вучыўся ў Беластоцкім педагагічным інстытуце (1940—1941), падчас нямецкай акупацыі жыў і працаваў у Беластоку. У 1944 быў прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях за польскія гарады. Пасля цяжкага ранення пад Гдыняй памёр.

Творчасць

Кніжка вершаў «Дубок»

Друкаваўся ў прагрэсіўных заходнебеларускіх выданнях. З 1928 друкаваў вершы ў часопісе «Заранка». Пісаў на беларускай, рускай, польскай і нямецкай мовах. Публікаваўся ў «Новай дарозе» (Беласток).

Вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990). У 1972 г. выйшла кніжка вершаў «Дубок», укладзеная Р. Шырмам (які быў знаёмы з С. Крыўцом) і М. Танкам.

Зноскі

  1. часам даецца в. Дубна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нямецкамоўныя паэты
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)