wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клішэвіч. Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч (нар. 23 верасня 1990, Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру і аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь .

У 2011 годзе абраны лідарам БРСМ БДУ. У 2013 годзе пераведзены на пасаду галоўнага спецыяліста аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама. У 2015 годзе, на 42-м з’езде БРСМ, абраны другім сакратаром Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У 2017 годзе абраны першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па 97-й Кастрычніцкай выбарчай акрузе[1].

Погляды і выказванні

У кастрычніку 2021 года ў інтэрв’ю «Минск-Новости» Сяргей Клішэвіч выступіў з ініцыятывай замяняць дыпламаваных педагогаў на ваенных пенсіянераў, настаўнікі «далёкія сёння ад паняцця „патрыятызм“»[2].

Зноскі

  1. Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч
  2. Клишевич: «Если финансирование военруков будет вестись по остаточному принципу, то они будут получать 300 рублей»(руск.)  (недаступная спасылка). Информационный городской портал «Минск-Новости» (27 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021. Праверана 5 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»