wd wp Пошук:

Сяргей Анатолевіч Рачкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рачкоў. Сярге́й Анатолевіч Рачкоў (нар. 4 лістапада 1960, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, у 1990 годзе — аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.

Прайшоў навучанне ў Сусветным банку (Вашынгтон, ЗША), Аб’яднаным Венскім інстытуце (Вена, Аўстрыя), Жэнеўскім цэнтры вывучэння палітыкі ў галіне міжнароднай бяспекі (Жэнева, Швейцарыя).

Працаваў выкладчыкам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, начальнікам упраўлення па рабоце з персаналам акцыянернага камерцыйнага банка «Белзнешэканомбанк», начальнікам упраўлення кадравай палітыкі — саветнікам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

З красавіка 1999 года — на дыпламатычнай рабоце. У 1999—2000 гадах — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. У 2000—2002 гадах працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. У 2003—2006 гадах — кансультант, начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. У 2006—2009 гадах быў намеснікам Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 2009—2013 — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. Са студзеня 2014 года па 12 верасня 2019 года[1] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве (з мая 2014 года — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве).

У снежні 2019 года быў прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Абраны старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[2].

Валодае англійскай і французскай мовамі. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 337 «О С. А. Рачкове»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).
  2. Рачков Сергей Анатольевич. Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь Архівавана 25 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Егіпце
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Амане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Алжыры
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Судане