wd wp Пошук:

Сяргей Ігаравіч Астапчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапчук.

Сяргей Ігаравіч Астапчук (19 сакавіка 1990, Наваполацк — 7 верасня 2011, Яраслаўская вобласць) — беларускі і расійскі хакеіст — левы нападнік.

Жыццяпіс

Хакейная школа: «Хімік» з Наваполацку (у якой гуляў яго бацька Ігар Астапчук), «Дынама Масква» і «Спартак». Першы трэнер — Андрэй Корабаў. Выступаў за юнацкія і маладзёжныя клубы «Хімік» — 88, «Спартак» — 90 (20022006), «Лакаматыў» — 2 (20062008), «Rouyn-Noranda Huskies» (20082010), «Лока» (з 2009).

З 2007 па 2011 гуляў таксама за КХЛ «Лакаматыў».

7 верасня 2011 года загінуў у катастрофе Як-42 пад Яраслаўлем пры ўзлёце з аэрапорта «Тунашна» разам з камандаю «Лакаматыў Яраслаўль».

Астапчук адначасова валодаў беларускім і расійскім пашпартамі. Апошнім часам вельмі спадзяваўся, што федэрацыя хакею зможа дамовіцца з «Лакаматывам», каб яму дазволілі гуляць за беларускую зборную. Па прылёце ў Мінск хакеіст мусіў сустрэцца з галоўным трэнерам беларускай зборнай Кары Хейкіля[1].

Зноскі

  1. За месяц да катастрофы Астапчук аддаў свой нумар Салею(нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 7 верасня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Нарадзіліся ў Наваполацку
Хакеісты паводле алфавіта
Хакеісты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ігракі ХК Лакаматыў Яраслаўль
Нарадзіліся ў 1990 годзе
Асобы
Загінулі ў авіякатастрофах
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Ігракі ХК Лока
Нарадзіліся 19 сакавіка
Спартсмены паводле алфавіта
Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
Памерлі 7 верасня
Памерлі ў 2011 годзе
Хакеісты Расіі
Хакеісты КХЛ
Вікіпедыя:Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Памерлі ў Яраслаўлі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Хакеісты МХЛ