wd wp Пошук:

Сялява

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сялява (значэнні).

Сялява, Рапушка еўрапейская[1] (Coregonus albula) — прэснаводная і паўпрахадная рыба роду сігаў сямейства ласосепадобных.

Назва

Сяляўкай у Беларусі часта называюць верхаводку (укляю), рыбу сямейства карпавых, але гэта зусім не сваяк сялявы.

Апісанне

Цела верацёнападобнае, выглядам нагадвае селядца. Спіна шэра-блакітная, бакі белаватыя, бруха белае, вочы серабрыстыя. Кормяцца планктонам, ракападобнымі, дробнай рыбай. Даўжыня да 46 см, маса сялявы да 1,2 кг (у Беларусі даўжыня да 25 см, маса да 200 г).

Арэал

Пашыраная ад Ірландыі да басейнаў Балтыйскага і Барэнцава мораў, трапляецца ў азёрах вярхоўя Волгі. Мае шмат лакальных форм. Буйная форма з Чудскага, Анежскага, Ладажскага і іншых буйных азёраў называецца рыпус. У Беларусі водзіцца пераважна на поўначы і паўночным захадзе, у глыбокіх азёрах басейна Дзвіны і Нёмана, у тым ліку у Дрывяты, Нарач і іншых.

Выкарыстанне

Мяса смачнае, белае, далікатнае, без дробных костак, утрымлівае да 6 % тлушчу. У свежым выглядзе сялява хутка псуецца, захоўваецца не больш за 1 суткі нават на лёдзе. Спажываюць у асноўным салёную (асабліва са спецыямі), вэнджаную, вырабляюць кансервы.

Зноскі

  1. Азёрныя рыбы //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 48

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ласасёвыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак