wd wp Пошук:

Сядзіба Стругача

Сядзіба Льва Стругача — драўляная сядзіба ў в. Будзёнаўка Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Пабудаваны на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Сядзіба стаіць у вёсцы Будзёнаўка, ранейшая назва Святы Дух.

У 1906 годзе, пасля смерці Лейбы Стругача домам пад Ашмянамі сталі кіраваць яго сыны.

Пасля 1939 года, калі дом і гаспадарка тутэйшага купца былі нацыяналізаваныя, вёска паступова прыйшла ў заняпад. Апошнім уласнікам сядзібы было ўпраўленне адукацыі Ашмянскага райвыканкаму. Нейкі час там жылі сем’і настаўнікаў[1].

Архітэктура

Двухпавярховы драўляны дом пад тынкам у стылі мадэрн з балконамі і адкрытай верандай. Дом дапаўнялі ўнутраны двор, басейн, сад, кветнікі, гаспадарчыя пабудовы, брама з калёнамі, каменны мур па ўсім перыметры. Апроч таго, тут былі стайня, свіран, дом для працоўных, лямус — двухпавярховая гаспадарчая пабудова[2].

Зноскі

  1. Фотафакт. У Ашмянах разбураецца ўнікальная сядзіба прадпрымальніка ХІХ стагоддзя(недаступная спасылка)
  2. Сядзібу самага багатага яўрэя Беларусі выставілі на аўкцыён. Будынак у Ашмянах ацанілі ў 4 тысячы долараў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Сядзібы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Ашмянскага раёна
Катэгорыя·Будзёнаўка (Ашмянскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі