wd wp Пошук:

Сядзіба Панямонь

Сядзіба Панямунь — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18 ст., знаходзіцца на ўсходняй ускраіне Гродна.

Гісторыя

Юзаф Пешка. Панямоньская сядзіба, пач. XIX ст.

Пабудаваная ў 1771 па праекце архітэктара Ю. Аляхновіча, у стылі позняга барока, перабудаваная ў 19 ст. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ансамбль абмежаваны з поўдня ракой Нёман, з усходу і поўначы - глыбокім ровам. Сядзібны дом і адчынены перад ім партэр, умацаваныя сценкамі тэрас, размешчаныя ў глыбіні пейзажнага парка, на стромкім беразе.

Уезд пазначаны капліцай (сяр. 19 ст.) неагатычнага стылю. Гаспадарчыя і службовыя пабудовы былі вынесеныя за межы параднай часткі ансамбля і размешчаныя з заходняга боку сядзібнага дому ў адзін шэраг. Службовыя памяшканні адчыненага цокальнага паверху дваровага фасада былі звязаныя з памяшканнямі параднага паверху. Аднапавярховы сядзібны дом спачатку быў цагляным, затым частка разбураных сцен замененая драўлянымі.

Сучасны стан

Захаваўся фрагмент вуглавой вежы, якая вылучаецца плыўным абрысам тонкай і складанай профільнай планоўкай карнізаў і апраўленняў, здвоенымі пілястрамі і ажурнымі капітэлямі, гарызантальнай рустоўкай. У цэнтры галоўнага фасада чатырох-калонны падстрэшак. Палацавы фасад упрыгожаны порцікам на высокім цокалі.

Таксама захавалася капліца. На галоўным фасадзе прамавугольнага ў плане збудавання ўзвышаецца шатровая васьмігранная званіца. Уваход вырашаны вялікім стральчатым парталам, бакавыя фасады чляняцца такой жа формы вокнамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Палацы Гродна
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паркі Гродна
Катэгорыя·1771 год у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі
Катэгорыя·Нямцэвічы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1771 годзе
Катэгорыя·Збудаванні Гродна ў стылі барока
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Гродне
Катэгорыя·Славутасці Гродна
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія