wd wp Пошук:

Мары Ларансен

Мары Ларансен (фр.: Marie Laurencin; 31 кастрычніка 1883 — 8 чэрвеня 1956) — французская мастачка: жывапісец, малявальшчыца, тэатральны дэкаратар і гравёр.

Маці Мары была швачка Паліна Мелані Ларансен. Мары наведвала заняткі ў ліцэі Ламарціна, затым брала ўрокі жывапісу на фарфоры ў Сеўры і ў Мадлен Лемер. Паступіла ў Акадэмію Эмбер, дзе сустрэлася з Жоржам Бракам. Па парадзе Анры-П’ера Рашэ яна ўдзельнічала ў 1907 годзе ў Салоне незалежных. У тым жа годзе Пікаса пазнаёміў яе з Гіёмам Апалінерам. Іх гарачая сувязь працягвалася да 1912 года. Ён прысвячаў ёй вершы і натхніў яе на карціну «Апалінер і яго сябры» (1912), сярод якіх Пікаса і Гертруда Стайн. Паралельна з жывапісам яна займалася гравюрай у Жана-Эміля Лабурэра.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Marie Laurencin
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Гравёры Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Францыі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў