wd wp Пошук:

Сымон Міхайлавіч Белы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белы. Сымон Міхайлавіч Белы (1929, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці — 18 кастрычніка 2005) — беларускі пісьменнік. Заслужаны настаўнік БССР (1968).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (18861966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны з Міцкевічаў, роднай сястры Я. Коласа. Меў братоў Міхася і Лявона. Скончыў сярэднюю школу ім. Я. Коласа (1952), Інстытут замежных моў (1956). Па рэкамендацыі Я. Коласа паехаў працаваць у г.п. Радашковічы настаўнікам англійскай мовы. Пражыў у Радашковічах амаль 50 гадоў, з іх 38 гадоў працаваў у школе. Абіраўся дэлегатам Усесаюзнага з’езда настаўнікаў. З 1982 г. няштатны карэспандэнт газеты «Мінская праўда». З 2000 г. — карэспандэнт навукова-практычнага часопіса «Изобретатель». Быў карэспандэнтам «Народнай газеты», на месцы жыхарства арганізаваў карэспандэнцкі пункт, які спыніў існаванне пасля смерці заснавальніка. З 1996 г. — членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшыня Міжнароднага фонду Якуба Коласа, сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына».

Пахаваны ў гарадскім пасёлку Радашковічы побач са сваім трохгадовым сынам Сашам.

Творчасць

На пачатку 1970-х гг. пачаў пісаць нарысы, артыкулы, замалёўкі аб працаўніках сельскай гаспадаркі, вытворчай працы, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Друкаваўся газетах і часопісах: «Полымя», «Маладосць», «Вожык» і інш.

Аўтар кніг «На бацькоўскай зямлі» (1993), «Нам засталася спадчына» (1999), «Родныя карані» (2001). Таксама напісаў кнігу «Коласаў радавод», амаль падрыхтаваў да выдання, але не паспеў выдаць яе пры жыцці, у кнізе шмат унікальных звестак.

Узнагароды

За дасягнутыя ў педагогіцы поспехі неаднакроць узнагароджаны ганаровымі граматамі, у т.л. граматамі ВС БССР. Указам Прэзідыума ВС БССР ад 22 сакавіка 1968 г. С. Беламу было прысвоена званне Заслужанага настаўніка БССР.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Радашковічах
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеўшчыне (Стаўбцоўскі раён)
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта